Паважаныя госці!!!

На дадзены момант сайт знаходзіцца на новай платформе.

Электронны адрас http://guk-luban.net.by/

Шчыра  вітаем Вас на сайце

дзяржаўнай установы культуры "Любанская раённая цэнтральная бібліятэка"!!!

 

     Сетка  бібліятэк Любанскага раёна налічвае 23 бібліятэкі: раённую цэнтральную, раённую дзіцячую, 2 гарпасялковыя, 19  сельскіх: з іх 7 бібліятэк аграгарадкоў, 11 інтэгрыраваных з іх 1 бібліятэка-клуб, 1 бібліятэка працуе на 0,5 стаўкі.

      У 2013 годзе бібліятэка набыла статус юрыдычнай асобы: дзяржаўная ўстанова культуры "Любанская раённая цэнтральная бібліятэка".

      На сучасным этапе бібліятэкі раёна вызначаюцца як сацыяльна-культурныя і інфармацыйна-адукацыйныя цэнтры. Іх дзейнасць накіравана на фарміраванне і распаўсюджванне дзяржаўнай і мясцовай інфармацыі, прадстаўленне бібліятэчных паслуг у розных формах і відах ( у т. л. платных), укараненне новых інфармацыйных тэхналогій і аўтаматызацыю бібліятэчных працэсаў, аптымізацыю кадравай палітыкі, мадэрнізацыю бібліятэк у аграгарадках і інтэгрыраваных.

 

    У штодзённай працы бібліятэкі ставяць мэту павышэння якасці і эфектыўнасці абслугоўвання карыстальнікаў за кошт узаемавыкарыстання фондаў і рэсурсаў бібліятэк, выкарыстання сучасных тэхналогій.

          Камп’ютэрызавана 18 бібліятэк, у іх ліку: 2 гарадскіх, 2 гарпасялковых, 14 сельскіх (7 - аграгарадкі). Усяго ў  бібліятэках Любанскага раёна налічваецца 33 камп’ютары. Для карыстальнікаў прадстаўлена 19 аўтаматызаваных месцаў, маецца 347 электронных дакументаў. Ёсць модулі АБІС "Камплектаванне ўлік фондаў, апрацоўка і каталагізацыя”, "Аналітыка”.

       Бібліятэкі працуюць па рэспубліканскім, абласным праграмам "Спадчына”, "Памяць Міншчыны", "Дзеці Беларусі”, "Моладзь Беларусі”, "Міласэрнасць”.

Распрацаваны раённыя мэтавыя праграмы

"Духоўнасць і кніга" (па духоўна-маральнаму выхаванню, фарміраванне ў падрастаючага пакалення каштоўнасных арыенціраў і маральных нормаў, заснаваных на культурна-гістарычных і духоўных традыцыях);

"Расти с книгой, малыш!" (праграма для дашкольнікаў);

"Семья и книга: объединённые чтением" (аб'яднанне сям'і праз зносіны з кнігай);

"Подросток и библиотека - правовая зона" (сацыяльна-прававая праграма для прававога выхавання і распаўсюджванне прававых ведаў, асабліва сярод дзяцей і моладзі);

"Душу исцелит добро" (сацыяльная праграма для людзей сталага ўзросту);

"З кнігай і здароўем па жыцці" (прапаганда здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак).

 

Раённыя праекты,конкурсы, акцыі:

- Рэгіянальны праект “Наша спадчына” (прапаганда творчасці землякоў-дзеячаў літаратуры і мастацтва);

- Даследчы праект “Равеснікі газеты” (да 85-гадовага юбілею раённай газеты “Голас Любаншчыны”);

- Паэтычны конкурс “Рыфмай –  па газеце” (выдаць зборнік);

- Кароткатэрміновы праект “Сустрэча са “Звяздой” (да 100-годдзя  з дня заснавання грамадска-палітычнай газеты “Звязда”);

- Кароткатэрміновы праект “Янка Купала, газета “Звязда” і востраў Зыслаў на Любаншчыне”;

- Імідж-праект  “Далучыць да роднага слова” (фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей і падлеткаў і спасціжэння імі нацыянальнай літаратурнай спадчыны);

- Кароткатэрміновы праект “Размаўляй са мной па-беларуску” (да Міжнароднага Дня роднай мовы);

- Кароткатэрміновы праект “ Мы с Алисой в стране чудес…”

-  Крэатыў-праект “Рунь” (па выяўленню і развіццю літаратурна-мастацкіх здольнасцей у падлеткаў і юнацтва);

- Бібліятэчны праект “Сонца на кніжнай старонцы” (па арганізацыі інтылектуальнага і духоўнага адпачынку дзяцей ў летні перыяд);

- Мэтавы сацыяльны праект “Моё будущее” (для дзяцей сацыяльнага прытулку);

- Крэатыў-праект “Тыдзень моладзевай кнігі” (рэклама, прапаганда кнігі ў моладзевым асяроддзі);

- Комплексны сацыякультурны праект “Бібліяноч” і “Прыцямкі ў бібліятэцы”;

- Грамадска-культурная акцыя “Чытаем Купалу і Коласа разам”.

 

       Сучаснае жыццё імкліва развіваецца, поўніцца пераменамі. Бібліятэкі ДУК "Любанская раённая цэнтральная бібліятэка" рэагуюць на змяненні ў грамадстве. Іх асноўная задача — якаснае і своечасовае задавальненне інфармацыйных і культурных запытаў насельніцтва. Бібліятэка імкнецца быць максімальна набліжанай да чытача. З гэтай нагоды ад цэнтральнай раённай бібліятэкі працуе аўтабібліятэка, прызначэнне якой — абслугоўванне маланаселеных і аддаленых ад стацыянарных бібліятэк вёсак, а таксама абслугоўванне па месцы працы.

     У маршрут абслугоўвання ўваходзяць 22  вёскі. Паслугамі аўтабібліятэкі ў асноўным карыстаюцца людзі сярэдняга і сталага ўзросту. Фонд перасоўнай бібліятэкі фарміруе аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду з улікам запатрабаванняў і асабістых заказаў карыстальнікаў. Адказная за гэту справу бібліятэкар ІІ катэгорыі АКА і ААФ Сасноўская І.М. Аўтабібліятэка працуе па васьмі маршрутах.

         З мэтай шматфункцыянальнага забеспячэння насельніцтва кнігай выкарыстоўваліся: "хатні абанемент” — 324 па раёну, 37 пунктаў выдачы бібліятэчных дакументаў, кніганошаў - 182. Асаблівая ўвага ўдзялялася абслугоўванню людзей пажылога ўзросту. Паслугамі бібліятэк карысталіся 552  чалавекі гэтай катэгорыі.

 

Бібліятэкі аграгарадкоў працуюць як "мадэльныя бібліятэкі” па наступных напрамках:

--     экалагічны — Соснаўская сельская бібліятэка, філ. № 37

--     экалагічна-краязнаўчы — Урэцкая г/п бібліятэка, філ. № 1

--     сямейнае выхаванне --- Урэцкая г/п бібліятэка, філ. № 39

--     духоўнае выхаванне —  Тальская сельская бібліятэка

--     бібліятэка — цэнтр працоўнага выхавання —  Асавецкая сельская бібліятэка

--     інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі —  карыстальнікам — Сароцкая с/б

           Бібліятэкі ДУК "Любанская раённая цэнтральная бібліятэка" ўдзельнікі рэспубліканскіх, абласных творчых і прафесійных конкурсаў, такіх як "Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”, на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванню насельніцтва, "Слова Купалы да творчасці кліча” і інш. Пераможцамі іх былі: Малагарадзяціцкая , Атраднаўская, Рэдкавіцкая сельскія бібліятэкі Урэцкая г/п бібліятэка, філ.   № 1.

       Больш за 10 год працуе літаратурна-творчы праект "Залатая рыбка”. Новая назва праекта "Рунь". Складаемае праекта — штогадовы дзіцячы мастацка-літаратурны конкурс "Залатая рыбка”, літаратурная серыя "Любаншчына літаратурная”, раённае свята паэзіі і песні "Словам славім родны край”, сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі.

         У бібліятэках раёна працуюць 36 бібліятэчных работнікаў, з іх вышэйшую бібліятэчную адукацыю маюць 6 спецыялістаў і 28 сярэднюю спецыяльную, 2 маюць сярэднюю і профільную адукацыю. Наладжана сістэма павышэння кваліфікацыі. Пры аддзеле бібліятэчнага маркетынгу працуе вучэбны цэнтр "БібліяНіка”, сістэма "майстар-клас”, клуб бібліятэчных работнікаў "Практыкум”. На працягу года бібліятэкары ДУК "Любанская РЦБ" запрашаюцца на нарады, семінары, семінары-практыкумы, удзельнічаюць у аглядах-конкурсах. Асноўная мэта — выяўленне найбольш эфектыўных форм у традыцыйнай сістэме павышэння кваліфікацыі бібліятэкараў, напаўненне зместам, сугучным сучасным патрабаванням і задачам.

 

Адрас:

223812 Мінская вобласць, г. Любань, вул. Першамайская, 33

Кантакты:

дырэктар - 01794-54-6-71

e-mail - bibluban@mail.ru