У аддзеле аўтаматызацыі працуюць

   Шчарбачэня Алена Уладзіміраўна - аператар;

    Крапіўніцкі Максім Сямёнавіч - інжынер-праграміст.

   Телефон: 801794 51-2-42

     Email: bibluban@mail.ru

 

Асноўныя функцыі аддзела:

  • укараненне тэхнічных сродкаў аўтаматызацыі ў практыку работы бібліятэк;
  • метадычнае забеспячэнне работ па аўтаматызацыі бібліятэчна-бібліяграфічных працэсаў у бібліятэках;
  • тэхнічнае забеспячэнне функцыянавання сродкаў аўтаматызацыі бібліятэчна-бібліяграфічных працэсаў;
  • арганізацыйнае забеспячэнне работы аддзела.


Асноўныя напрамкі работы:

  • тэхнічнае абслугоўванне сродкаў камп'ютэрнай тэхнікі;
  • забеспячэнне бесперабойнасці функцыянавання і правільнасці эксплуатацыі кампутарнай тэхнікі;
  • развіццё камунікацыйнага асяроддзя бібліятэк.


Рэгламентуючыя дакументы:

  • палажэнне аб аддзеле аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў;
  • службовыя інструкцыі супрацоўнікаў аддзела.

Аддзел выковае платные паслугі:

  • абслугоўванне дакументамі і копіямі;

  • абслугоўванне ў аўтаматызаваным рэжыме;

  • бібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне.

     Усяго — 35 паслуг. Найбольшым попытам карыстаюцца паслугі ксеракапіравання (маюца тры ксераксы).

           У сістэму дзейнасці бібліятэк ўкараняюцца аўтаматызаваныя працэсы. Усяго камп’ютараў — 30, з іх у ЦБ — 16, у бібліятэках-аграгарадках — 9.   Камп’ютарызавана 12 бібліятэк-філіалаў, 10 бібліятэк маюць выхад у Інтэрнэт, у 4-х бібліятэках дзейнічае электронная прававая база "Эталон”.

           Выконваюцца платныя паслугі ў аўтаматызаваным рэжыме: сканіраванне дакументаў, раздрукоўка чорна-белай і каляровай інфармацыі, перадача інфармацыі праз электронную пошту, пошук інфармацыі праз Інтэрнэт, запіс інфармацыі з электроннай базы дадзеных на электронны носьбіт карыстальніка і інш.·

 

Рэжым работы:      08.00 - 17.00   
перапынак на абед: 13.00 - 14.00
выхадны дзень: субота, нядзеля