З 2008 года для насельніцтва 22 аддаленых вёсак працуе "бібліятэка на калёсах". 

Бібліятэкарам, які абслугоўвае дадзеную катэгорыю насельніцтва, працуе Сасноўская Ірына Мікалаеўна.

Вадзіцель бібліобуса - Насановіч Валерый Вячаслававіч.

          У сучасных сацыяльна-палітычных і эканамічных умовах ўзрасла роля бібліятэк як найважнейшых культурных і інфармацыйных цэнтраў. Значна пашырыўся пералік бібліятэчных паслуг, ўдасканальваюцца тэхналогіі і формы бібліятэчнага абслугоўвання.
          Нестацыянарные формы работы бібліятэкі традыцыйна папулярныя ў бібліятэчным абслугоўванні. Добра вядомыя нашым чытачам такія паслугі, як работа бібліятэчных пунктаў, кніганашэнне, выезды бібліобуса ў аддаленыя вёскі. З усіх гэтых формаў за апошні час усё больш прыцягвае ўвагу бібліобус. З яго дапамогай дастаўляюцца насельніцтву кнігі і іншая друкаваная прадукцыя.
          З мэтай пашырэння культурнага абслугоўвання сельскага насельніцтва створана і актыўна працуе мабільная перасоўная сістэма абслугоўвання чытачоў аддаленых вёсак і маланаселеных пунктаў – перасоўная бібліятэка(бібліобус). Бібліятэка-аўтамабіль (бібліобус) ДУК «Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі» працуе з 2008 года на падставе «Палажэння аб перасоўнай бібліятэцы».
 Фонд прадстаўлены беларускай, рускай і замежнай класікай, даведачнай і пазнавальнай літаратурай, гістарычнымі і жаночымі раманамі, дэтэктывамі, а таксама літаратурай для дзяцей і юнацтва. Вялікім попытам карыстаюцца перыядычныя выданні. Па меры неабходнасці фонд папаўняецца літаратурай па індывідуальных заказах чытачоў.
          Перасоўная бібліятэка ажыццяўляе работу згодна з вызначаным графіку па загадзя вызначаным маршруце, распрацавана 8 маршрутаў. Выезды ажыццяўляюцца два разы ў тыдзень, што дазваляе штомесяц наведаць кожную вёску. Прынцып работы перасоўнай бібліятэкі – «Кнігу – ў кожны дом».
           У цяперашні час бібліятэка на колах абслугоўвае 22 населеныя пункты, з якіх 265 жыхароў сталі чытачамі бібліобуса. Кнігавыдача за бягучы перыяд часу складае 4938 экз., наведванні – 1032.
У рабоце «бібліятэкі на колах» практыкуюцца выезды супрацоўніка бібліобуса і аўтаклуба. Па водгуках жыхароў вёсак, такія сустрэчы з песняй і кнігай ўпрыгожваюць будні, робячы іх ярчэй і разнастайней. У красавіку адбыўся віншавальны канцэрт да дня Благавешчання ў Малагарадзячыцкім сельскім савеце. Для больш якаснага абслугоўвання чытачоў бібліобуса прымяняюцца і малыя формы рабоы. Так, у лютым гэтага года была праведзена інфармацыйная хвілінка «Пісьменнікі-юбіляры» па прэзентацыям кніг І. Шамякіна, І. Мележа, М. Багдановіча ў рамках Года культуры, у траўні – літаратурны парад ваеннай кнігі «Святая памятная», у ліпені да 450-годдзя г. Любані была прадстаўлена рэкламная і выдавецкая прадукцыя для чытачоў. Да дня пажылых людзей у кастрычніку месяцы прайшла акцыя «Дзень мудрасці, Дабра і Павагі» з віншаваннямі для пажылых людзей.
            Падчас стаянак ажыццяўляецца наглядная прапаганда літаратуры, праводзяцца тэматычныя гутаркі, рэкамендацыйныя агляды літаратуры, кансультацыі па паслугах, што аказваюцца раённай бібліятэкай. Інфармаванне чытачоў пра навінкі літаратуры вядзецца з дапамогай «Інфармацыйнага бюлетэня новых паступленняў у фонд РЦБ».
            Прыезд бібліобуса ў кожную вёску багаты на незабыўныя сустрэчы з людзьмі. Пажылыя людзі - гэта катэгорыя людзей, якая патрабуе павышанай увагі і клопату з боку работнікаў культуры. Яны заўсёды з радасцю карыстаюцца паслугамі бібліобуса і з нецярпеннем чакаюць новых сустрэч з кнігай.

 

Па выніках 2016 года   калектыў бібліобуса ў складзе: бібліятэкара ІІ катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Сасноўскай Ірыны Мікалаеўны і вадзіцеля Насановіча Валерыя Вячаслававіча атрымалі Дыплом у намінацыі  "Бібліятэка на калёсах" - за папулярызацыю кнігі і чытання сярод насельніцтва аддаленых вёсак раёна, якаснае абслугоўванне чытачоў.

 

Графік работы бібліобуса

па абслугоўванню чытачоў маланаселеных вёсак  раёна

 

Населённый пункт

Дата

Время

Коммунаровский сельский Совет

д. Красное

7 февраля; 7 марта; 11 апреля;

10 мая; 6 июня; 11 июля

1230-1315

д. Константиновка

1330-1430

 

д. Нежин

16 февраля; 16 марта; 20 апреля;

18 мая; 15 июня; 20 июля

 

1215-1400

Малогородятичский сельский Совет

д. Большие Городятичи

2 февраля; 2 марта;

6 апреля; 4 мая;

1 июня; 6 июля

1000-1130

д. Дворец

1200-1300

д. Калиновка

1315-1415

Осовецкий сельский Совет

д. Зелёнки

 

9 февраля; 9 марта;

13 апреля; 11 мая;

8 июня; 13 июля

1000-1100

д. Костеши

1100-1200

д. Тройчаны

1215-1315

д. Пекличи

1330-1430

Реченский сельский Совет

 

д. Ляховка

7 февраля; 7 марта; 11 апреля;

10 мая; 6 июня; 11 июля

 

1000-1200

 

д. Закальное

23 февраля; 23 марта; 27 апреля;

 25 мая; 22 июня; 27 июля

 

1345-1430

Сосновский сельский Совет

 

д. Бояничи

14 февраля; 14 марта; 18 апреля;

16 мая; 13 июня; 18 июля

 

1315-1430

 

д. Бориков

16 февраля; 16 марта; 20 апреля;

18 мая; 15 июня; 20 июля

 

1030-1200

Сорочский сельский Совет

д. Орлёво

14 февраля; 14 марта;

18 апреля; 16 мая;

13 июня; 18 июля

1000-1100

д. Веречегощ

1115-1200

д. Озерное

1230-1300

Тальский сельский Совет

д. Костюки

31 января; 28 февраля; 4 апреля;

2 мая; 30 мая; 4 июля

1000-1100

д. Дубники

1130-1200

 

д. Веженка

21 февраля; 21 марта; 25 апреля;

23 мая; 20 июня; 25 июля

 

1030-1200

Уречский сельский Совет

д. Замошье

23 февраля; 23 марта; 27 апреля;

25 мая; 22 июня; 27 июля

 

1220-1315

Юшковичский сельский Совет

д. Юшковичи

31 января; 28 февраля;

4 апреля; 2 мая; 30 мая; 4 июля

1230-1400

д. Смольгово

23 февраля; 23 марта; 27 апреля; 25 мая; 22 июня; 27 июля

1000-1100

д. Неволож

1115-1200

Пры непрадбачаных абставінах выезд пераносіцца, чытачы папярэджваюцца па тэлефоне.