У сістэму публічных бібліятэк Любанскага раёна ўваходзяць 2 гарпасялковыя бібліятэкі г.п.Урэчча. Бібліятэка-філіял № 1,бібліятэка - філіял № 39 - былая бібліятэка вайсковай часці. Паслугамі бібліятэк карыстаюцца самыя разнастайныя групы насельніцтва: ваенныя,чыгуначнікі, урачы, настаўнікі, рабочыя і служачыя спіртзавода, металічных заводаў, дзеці 2-х школ і 2 -х садкоў, і іншыя.