Любанская раённая дзіцячая бібліятэка

Загадчык аддзела: Мацукевіч Святлана Мікалаеўна, адукацыя сярэдняя спецыяльная

      Тэл.:  801794 55-9-92

      Email: detskaya.biblioteka.53@mail.ru

         У аддзеле працуюць:

Васілеўская Валянціна Уладзіміраўна, бібліятэкар І катэгорыі, адукацыя  сярэдняя спецыяльная, працуе з 1980.

Слівец Надзея Іванаўна, бібліятэкар I катэгорыі, адукацыя  сярэдняя спецыяльная, працуе з 1983.

      Дзіцячая бібліятэка праз кнігі і непасрэдную дзейнасць, накіраваную на дзіцячую аўдыторыю, мае дачыненне, удзельнічае і ўзаемазвязана з рознымі сферамі дзяцінства. Адсюль і яе спецыфічная, уласцівая толькі ёй, місія –прадстаўляць грамадству дзіцячую бібліятэку як сацыяльны інстытут, які ўскладае на сябе і імкнецца вырашаць важныя сацыяльна значныя задачы: садзейнічаць інтэлектуальнаму, духоўнаму развіццю і станаўленню светапогляду падрастаючай асобы, ахове яго правоў, адкрываць доступ да інфармацыі, фарміраваць рэпертуар чытання дзяцей, задавальняць іх адукацыйныя запыты, забеспячваць інфармацыйную бяспеку, займацца арганізацый вольнага часу дзяцей.

Асноўныя напрамкі дзейнасці аддзела :

- патрыятычнае выхаванне;
– папулярызацыя беларускай мовы, літаратуры і культуры;
– распаўсюджванне гісторыка-краязнаўчых, эстэтычных, экалагічных, прававых ведаў;
– папулярызацыя здаровага ладу жыцця;
– арганізацыя вольнага часу і сямейнага адпачынку;
– фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў для дзяцей; 
– укараненне сучасных тэхналогій і інавацыйных метадаў работы.

Паслугамі дзіцячай бібліятэкі карыстаюцца 1577 чытачоў. 
Кнігавыдача складае 33187 экзэмпляраў. 

Пры бібліятэцы дзейнічаюць 2 клубы па інтарэсах "Мурашок” і "Пунсовая кветачка” Факультэт здароўя "Здароўю - да!"

Чытальная зала прапануе сваім чытачам 20 найменняў часопісаў, 6 найменняў газет, слоўнікі, даведнікі, энцыклапедыі.
Асновай арганізацыі работы дзіцячай бібліятэкі з’яўляецца праграма "Я з кніжкай адчыняю свет”. 
Бібліятэкай распрацаваны асабістыя праграмы і праекты:
Мэтавая праграма "Каб з годнасцю жыць" (па духоўна-маральнаму выхаванню);
Праект "З кніжкай па дарогам юнацтва".
 

Па выніках 2016 года Слівец Надзея Іванаўна атрымала  Дыплом у намінацыі  "Мастацкі вобраз" - за ўвасабленне яркага мастацкага вобразу пры правядзенні шматлікіх мерапрыемстваў для дзяцей.

 

Рэжым работы: 10.00 - 19.00

перапынак на абед: 13.00 - 14.00   

выхадны дзень: субота