Паслугі карыстальнікам ПЦПІ

        Прававы цэнтр працуе з усімі катэгорыямі грамадзян. Прадастаўляюцца неабходныя звесткі, аператыўная, актуальная прававая інфармацыя ў патрэбны час і ў патрэбнай форме. Магчымасць атрымання прававой інфармацыі праз ПЦПІ стварае рэальныя ўмовы для ажыццяўлення канстытуцыйнага права грамадзян на доступ да афіцыйнай інфармацыі, аператыўна забяспечвае насельніцтва прававой інфармацыяй, павышае абгрунтаванасць і карэктнасць прымаемых рашэнняў па рэгуляванні розных сфер грамадскага жыцця на аснове атрымання дакладнай нарматыўна-прававой інфармацыі.
     Электронныя тэхналогіі даюць неабмежаваныя магчымасці ў пошуку прававой інфармацыі і дазваляюць скараціць да мінімуму час, затрачаны на пошук патрэбных матэрыялаў. Наш Цэнтр здольны забяспечыць грамадзянам доступ да любой прававой інфармацыі як на папяровых носьбітах, так і ў электронным выглядзе.


           Паслугі, якія прадстаўляюцца на бясплатнай аснове:

пошук дакументаў спецыялістам-бібліёграфам ў прававой базе дадзеных «Эталон»;
• выдача кніг, перыядычных выданняў з фонду ПЦПІ;
• выкананне інфармацыйных запытаў з выкарыстаннем каталогаў і картатэк, БД «Эталон»;
• падбор нарматыўных актаў і каментарыяў да іх па пэўнай тэме;
• кансультацыі бібліёграфа па пытаннях пошуку інфармацыі прававой тэматыкі ў каталогах і картатэках, электронных даведачных выданнях;
• выкананне інфармацыйных запытаў па тэлефоне, у тым ліку прыём па тэлефоне заказаў на пошук нарматыўных дакументаў;
• арганізацыя выстаў - праглядаў прававой тэматыкі.


            Паслугі, якія прадстаўляюцца на платнай аснове:


капіраванне фрагментаў або паўнатэкставых прававых дакументаў з БД «Эталон» на электронныя носьбіты;
• ксеракапіраванне фрагментаў прававых дакументаў;
• раздрукоўка дакумента на прынтары.


Час працы: з 10.00 да 19.00 выхадны субота
тэл: 8 (01794) 55904
E-mail: bibl-33@mail.ru


ПЦПІ – гэта сучасна, даступна, аператыўна і надзейна!

Карыстайцеся толькі афіцыйнай прававой інфармацыяй!