Правілы карыстання

ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”

 

1. Агульныя палажэнні

  1. Правілы карыстання бібліятэкай распрацаваны ў суадноснасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 22 марта 1995 г. “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь” у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 11лістапада 2002 года, “Тыпавымі правіламі карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь”, зацверджаных Міністэрствам культуры РБ 15.11.1996 г. і актамі заканадаўства Рэспубікі Беларусь.
  2. Правілы рэгламентуюць узаемаадносіны карыстальнікаў і бібліятэкі ў працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага, даведачна-бібліяграфічнага і сацыякультурнага абслугоўвання.
  3. Фонд бібліятэкі з’яўляецца агульным нацыянальным здабыткам і ахоўваецца дзяржавай. Усе грамадзяне ў адпаведнасці з асабістымі патрабаваннямі і інтарэсамі маюць права на свабодны доступ да бібліятэчных фондаў.
  4. Асобныя (дадатковыя) віды паслуг, якія не супярэчаць заканадаўству і мэтам дзейнасці бібліятэкі, могуць быць платнымі.
  5. Парадак карыстання бібліятэкай, яе фондамі, пералік асноўных паслуг і іх прадастаўлення ўстанаўліваецца ў суадноснасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Уставам ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібіятэка”, дадзенымі Правіламі.

 

2. Правы чытачоў бібліятэкі

  1. Права на карыстанне бібліятэкай мае кожны грамадзянін, незалежна ад полу, ўзросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага становішча, палітычных перакананняў і прафесійнай прыналежнасці.

Заўвага: Асобы, якія пражываюць у Любанскім раёне без прапіскі, прапісаны часова, альбо перарэгістраваныя без пашпарта, маюць права карыстацца фондамі толькі ў межах зоны абслугоўвання бібліятэкі.

  1. Наведваць бібліятэку ў адпаведнасці з рэжымам працы.
  2. Атрымліваць поўную інфармацыю аб фондах, доступу да дакументаў і кансультацыйнай дапамогі ў пошуку і выбары крыніц інфармацыі.
  3. Браць у часовае карыстанне любы дакумент з бібліятэчных фондаў бясплатна або за вызначаную плату ў адпаведнасці з “Палажэннем аб платных паслугах”.

Атрымліваць у часовае карыстанне тэрмінам да 30 дзён дакументы (не больш пяці) з фонда бібліятэкі, а таксама карыстацца імі для работы ў памяшканні бібліятэкі.

2.5. Карыстацца паслугамі міжбібліятэчнага абанемента і іншымі відамі паслуг, у тым ліку платнымі, пералік якіх вызначаны бібліятэкай.

2.6. Прымаць удзел у сацыякультурных мерапрыемствах, якія праводзіць бібліятэка для карыстальнікаў.

2.7. Абскардзіць ва ўстаноўленым парадку незаконныя дзеянні супрацоўнікаў бібліятэкі, якія ўшчамляюць карыстальніка ў правах.

3. Парадак карыстання бібліятэкай

  1. Пры запісе ў бібліятэку грамадзянін павінен прад’явіць пашпарт, паведаміць неабходныя для афармлення звесткі, запоўніць рэгістрацыйныя дакументы і пацвердзіць згоду на выкананне правілаў карыстання бібліятэкай сваім подпісам.

Дзеці і падлеткі да 16 гадоў запісваюцца ў бібліятэку ў прысутнасці бацькоў, апякуноў, папячыцеля, якія прадастаўляюць асабісты пашпарт і пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці. Пры запісу ў бібліятэку групы (класа) непаўналетніх, асобу дзіцяці пацвярджае выхавацель і настаўнік, які іх суправаджае.

  1. На кожнага карыстальніка запаўняецца чытацкі фармуляр вызначанага ўзору. Фармуляр карыстальніка з’яўляецца дакументам, які пацвярджае факт і дату выдачы чытачу дакумента з фонда і прыёму іх бібліятэчным работнікам.
  2. Пры змене месца жыхарства, работы або прозвішча карыстальнік паведамляе пра гэта ў бібліятэку.
  3. Карыстальнік можа атрымаць на дом не больш пяці дакументаў тэрмінам на 30 дзён.

Заўвага: Тэрмін карыстання можа быць павялічаны, калі на гэты дакумент няма попыту з боку іншых карыстальнікаў.

  1. Рэдкія дакументы і дакументы, якія карыстаюцца вялікім попытам выдаюцца на 15 дзён і могуць не выдавацца наогул, калі не гарантуецца іх поўная захаванасць.
  2. Карыстальнік распісваецца аб атрыманні кожнага дакумента ў чытацкім фармуляры. Пры вяртанні дакументаў распіска карыстальніка пагашаецца.
  3. Чарговая выдача дакументаў з фонда бібліятэкі праводзіцца толькі пасля вяртання раней узятых дакументаў, тэрмін карыстання якімі скончыўся.
  1. Дакументы з чытальнай залы на дом не выдаюцца, акрамя тых, што адзначаны ў “Палажэнні аб платных паслугах”.
  2. Колькасць дакументаў з фонду, выдаваемых для работы з імі ў межах бібліятэкі, не абмяжоўваецца.

 

  1. Абавязкі чытачоў бібліятэк
    1. Карыстальнікі бібліятэкі абавязаны выконваць правілы карыстання бібліятэкай, якія зацверджаны яе заснавальнікам.
    2. Карыстальнікі абавязаны:
  • сваечасова вяртаць дакументы ў азначаны бібліятэкай тэрмін;
  • не выносіць з памяшкання бібліятэкі дакументы без запісу ў прынятых бібліятэкай формах уліку;
  • беражліва адносіцца да бібліятэчнага фонду (не рабіць у кнігах адзнак, не вырываць, не загінаць старонак);
  • пры атрыманні бібліятэчных дакументаў з якімі-небудзь дэфектамі, карыстальнікі паведамляюць аб гэтым бібліятэкару, які абавязаны рабіць на такіх дакументах адпаведныя паметкі;
  • захоўваць у бібліятэцы цішыню, не парушаць правіл растаноўкі кніг на паліцах адкрытага доступу да фонду.
    1. Карыстальнікі, якія страцілі дакументы з фонду бібліятэкі або нанеслі ім шкоду павінны замяніць іх адпаведна такімі ж або прызнаныя бібліятэкай раўназначнымі, а пры немагчымасці замены — кампенсаваць страты ў памеры кошту дакументаў, якія ўстаноўлены гандлёвымі кропкамі на момант страты дакументаў.
    2. За страту дакументаў з фондаў бібліятэкі або панясення імі незаменнай шкоды непаўналетнімі карыстальнікамі, адказнасць нясуць іх бацькі або апекуны, папячыцелі, пад наглядам якіх яны знаходзяцца.
    3. Карыстальнікі, якія парушаюць правілы карыстання бібліятэкай, могуць быць пазбаўлены права карыстання на тэрмін, устаноўлены адміністрацыяй бібліятэкі, а за асобыя парушэнні, прадугледжаныя заканадаўствам, — нясуць адміністрацыйную, грамадзянска-прававую (матэрыяльную) або крымінальную адказнасць.
    4. У надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акту і інш.) выконваць патрабаванні супрацоўнікаў бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

 

  1. Карыстальнікам бібліятэкі забараняецца:
    1. Наведваць бібліятэку ў стане алкагольнага, таксічнага, наркатычнага ап’янення;
    2. Наведваць бібліятэку з жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў у суправаджэнні сабакі-павадыра;
    3. Заносіць у бібліятэку рэжучыя, колючыя прадметы;
    4. Выносіць дакументы з памяшкання бібліятэкі без запісу ў формах уліку бібліятэкі;
    5. Выкарыстоўваць мабільны тэлефон у зонах абслугоўвання чытачоў, а таксама з мэтай відэаздымкі і фатаграфавання дакументаў з фонда бібліятэкі.
    6. Самавольна развешваць аб’явы, афішы, іншыя матэрыялы рэкламна-камерцыйнага характару, займаццакамерцыйнай дзейнасцю ў памяшканнях бібліятэк.
    7. Парушаць нормы грамадскіх паводзін, зневажаць супрацоўнікаў пры выкананні імі службовыхабавязкаў, курыць у памяшканнях бібліятэк, парушаць цішыню ў чытальных залах.

 

  1. Абавязкі бібліятэк па абслугоўванню чытачоўкарыстальнікаў
    1. Садзейнічаць рэалізацыі неад’емнага права грамадзяніна па далучэнню да каштоўнасцей культуры і навукі, на свабодны пошук і атрыманне інфармацыі не залежна ад яго палітычных перакананняў і веравызнання.
    2. Абслугоўваць карыстальнікаў у адпаведнасці са сваім статутам (палажэннем) і правіламі карыстання бібліятэкай, якія павінны быць размешчаны ў даступным для азнаямлення месцы.
    3. Не выкарыстоўваць звесткі аб карыстальніках і іх інтарэсах у іншых мэтах, апрача навуковых і бібліятэчна-вытворчых.
    4. Даваць поўную інфармацыю карыстальнікам аб наяўнасці дакументаў у бібліятэцы, забяспечваць ім магчымасць карыстання каталогамі, картатэкамі, бібліяграфічнымі і інфармацыйнымі дакументамі, аказваць дапамогу ў падборы неабходных дакументаў.
    5. Сістэматычна сачыць за своечасовым вяртаннем ў бібліятэку дакументаў з фонду і за выкананнем чытачамі правіл карыстання бібліятэкай.

 

Заўвага: Калі не гарантуецца сваечасовае вяртанне ці захаванасць дакументу, ён наогул не выдаецца.