Рэсурсы ПЦПІ

  • эталонны банк дадзеных прававой інфармацыі – гэта афіцыйная, поўная і апэратыўная інфармацыя аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь;

  •  кніжны фонд прававой тэматыкі";

  • фонд перыядычных выданняў прававой тэматыкі: («Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь», «Право. by.», "Человек  и закон", "Рэспубліка" рубрыка "Деловая среда", "Беларуская думка");

  •  тэматычныя папкі прававога характару;

  •  картатэка электронных адрасоў прававых Інтэрнэт-рэсурсаў.


        Годнасцю інфармацыйна-пошукавай сістэмы "Эталон" з'яўляецца зручнасць пошуку дакументаў, шырокія магчымасці ў працы з патрэбнымі дакументамі і матэрыяламі. Магчымасць захоўваць вялікія аб'ёмы інфармацыі, аператыўна атрымліваць звесткі аб усіх зменах у заканадаўстве. Пры ўмове, што карыстальнік ведае дату прыняцця дакумента, яго нумар ці назва, патрэбны дакумент будзе знойдзены адразу ж пасля запаўнення адпаведных рэквізітаў дакумента ў акне «Пошук дакумента». Калі ж дакладныя рэквізіты дакумента невядомыя, то эфектыўным будзе пошук па ключавым слове. Пошук па ключавым слове з назвы або тэксту дакумента выкарыстоўваецца ў тых выпадках, калі вядома толькі прыкладны змест дакумента.

                      База дадзеных забяспечвае:

 

  •  выбар нарматыўна-прававых актаў па рэквізітах дакумента або па патрэбнай тэматыцы;

  • прагляд выбраных актаў на маніторы кампутара;

  • атрыманне копій у друкаваным, ці электронным варыянце.