Публічны цэнтр прававой інфармацыіі

           Публічны цэнтр прававой інфармацыі (ПЦПІ) працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”, а таксама ва ў Урэцкай гарпасялковай бібліятэцы, філіял № 1, сельскай бібліятэцы аграгарадка Сарачы і  сельскай бібліятэцы аграгарадка Сосны, філіял № 37.

             ПЦПІ створаны з мэтай павышэння прававой культуры насельніцтва раёна і для забеспячэння свабоднага доступу карыстальнікаў да дакументаў заканадаўча-прававога характару. Рэгламентуючым дакументам дзейнасці публічнага цэнтра прававой інфармацыі ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка” з'яўляецца “Палажэнне аб публічным цэнтры прававой інфармацыі”.

             ПЦПІ вядзе накапленне інфармацыйна-прававых матэрыялаў на розных відах носьбітаў і забяспечвае доступ карыстальнікаў да дакументаў прававой тэматыкі. Яго дзейнасць накіравана на прапаганду прававых ведаў і павышэнне прававой культуры.

             Штогод паслугамі ПЦПІ карыстаецца каля150 чалавек, колькасць зваротаў да прававых баз данных каля 350, колькасць праведзеных мерапрыемтсваў 70, колькасць удзельнікаў 500 чалавек.

             Фонд афіцыйных дакументаў і юрыдычнай літаратуры ў цэнтры налічвае 734 экзэмпляраў. Гэта кнігі, брашуры, літаратура прававога характару на электронным носьбітах і перыядычныя выданні.

             Найбольш запатрабаванай крыніцай прававой інфармацыі з'яўляецца ЭБД "ЭТАЛОН". Абнаўленне эталоннага банка даных ажыццяўляецца штодзёння з сеткі інтэрнэт. Да паслуг карыстальнікаў таксама даведачна-бібліяграфічны фонд: электронны каталог, картатэка Звод Законаў РБ і сістэматычная картатэка артыкулаў.

             У адпаведнасці са спецыфікай запытаў карыстальнікаў у ПЦПІ сфарміраваны фонд папак з прэс-падборкамі па актуальных тэмах, якія тычацца беларускага заканадаўства.

            Кожны месяц у адпаведнасці з тэматыкай адзінага дня інфармавання ў ПЦПІ афармляецца выстава літаратуры, а таксама рыхтуюцца спісы артыкулаў і іншых матэрыялаў, якія можа прадаставіць бібліятэка ў адпаведнасці з тэматыкай адзінага дня інфармавання.

 

    Мы чакаем вас штодня (акрамя суботы) з 10.00 да 19.00