Главная » Статьи » Мои статьи

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

        Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

        У дні вясновых канікул  у нашай краіне адзначаецца Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Упершыню свята дзіцячай кнігі «Кніжкіны імяніны» было праведзена па ініцыятыве дзіцячага пісьменніка Льва Кассіля 26 сакавіка 1943 года. На працягу сямі дзён сакавіцкіх школьных канікул бібліятэкі, якія працуюць з дзецьмі і юнацтвам, сустракаюць сваіх лепшых чытачоў. Тыдзень дзіцячай кнігі – свята ўсіх тых, хто чытае, свята дзяцінства, свята радасці ад сустрэч з каханымі кнігамі. Святы дапытлівых дзяцей і дарослых, закаханых у кнігу, святы вясёлых прыгод адбудуцца ва ўсіх публічных бібліятэках Любанскага раёна.

План мерапрыемстваў да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі Любанскай РДБ

Форма і назва мерапрыемства

Дата

правядзення

Група чытачоў

Адказны

1

Святочная праграма

“Падарожжа ў царства кніг”

27.03.2017

2-6 кл.

Мацукевіч С.М.

2

Літаратурны лабірынт

“Адкрыйце для сябе беларускую кнігу”

28.03.2017

7-9 кл

Слівец Н.І.

3

Літаратурна-пазнавальная праграма “Ты часопіс пагартай – мільён цудаў пазнай”

29.03.2017

2-5 кл.

Васілеўская В.У.

4

Літаратурнае знаёмства “Новыя кніжкі збіраюць сяброў”

30.03.2017

4-7 кл.

Слівец Н.І.

5

Пазнавальна-гульнёвая праграма “Вясёлае падарожжа ў свет мультфільмаў і казак”.

Узнагароджванне лепшых чытачоў дзіцячай бібліятэкі

30.03.2017

2-6 кл.

Мацукевіч С.М.

 

Категория: Мои статьи | Добавил: vavan (09.03.2017)
Просмотров: 401 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: