Главная » Статьи » Мои статьи

З нагоды юбілейнага 95-гадовага дня нараджэння І.А.Муравейкі

Прыпісаў сваё сэрца ў Любані

 

Любаншчына, вёска Таль –  радзіма Івана Андрэевіча Муравейкі. 95 гадоў споўнілася гэтаму выдатнаму, гераічнаму і сціпламу чалавеку, таленавітаму дзіцячаму паэту, вядомаму журналісту, публіцысту, заслужанаму дзеячу культуры Беларусі, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, кавалеру многіх ардэноў і медалёў. Ім ганарыцца Беларусь, ганарыцца родная Любаншчына, дзе, як заўважае Іван Андрэевіч, “… на ўсё жыццё прыпісана маё сэрца”.

З крынічна-светлымі вытокамі, традыцыямі, звычаямі бацькоў і дзядоў звязана творчасць паэта, пісьменніка. Дзіцячая паэзія – галоўная галіна яго дзейнасці, яна шматколерная, незвычайная, казачная, задушэўна-лірычная, таму і складае першааснову душы чалавека.

На яго вершах і апавяданнях, прысвечаных дзецям, вырасла не адно пакаленне чытачоў. У кнігазборы аўтара – больш за 30 выданняў. Ён першы лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі, лаўрэат Рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Залаты купідон”, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Героі, як і сам пісьменнік, жывуць на зямлі, якую нельга не любіць. Уся творчасць Івана Андрэевіча – чыстая вадзіца з жывой крыніцы. Той крыніцы, якая завецца Любань… Беларусь.

 Кажуць, чалавек нараджаецца – і Бог дае яму долю, адмярае зямны шлях, насычае жыццё рознымі падзеямі. Шмат выпала іх  і Івану Андрэевічу. Адна з іх – Вялікая Айчынная вайна – з першых да апошніх дзён знаходзіўся на фронце, тройчы быў паранены. “Мая франтавая дарога  – ўспамінае І.А.Муравейка, пачалася на самым пачатку вайны ў Беларусі і закончылася ў Берліне”. Складанымі жыццёвымі сцежкамі прайшоў пісьменнік, перажыў ваеннае ліхалецце, смерць сяброў і родных, а сэрца заўсёды імкнулася да бацькоўскага краю, да сваёй роднай зямлі, да сваёй любімай прафесіі.

Ва ўсім свеце прызналі мяне,

Незламанага ў буры і скрусе,

Калі я на рэйхстага сцяне

Распісаўся: “Іван – з Беларусі!”

Прынёс з вайны! А што можна прынесці з вайны? Званне старэйшага лейтэнанта, тры ордэны – Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I  і II ступені і тры медалі.

Ён прынёс з вайны раны і памяць: памяць пра подзвіг палеглых і жывых. Прынёс, захаваў, каб расказаць у сваіх кнігах “Прынёс з вайны”, “Я – Іван з Беларусі”, “Была вайна”, “За родны край”.

Бурлівай чысцінёй і творчым натхненнем напоўнена крыніца жыцця пісьменніка. Ён верны свайму пісьменніцкаму доўгу: абуджаць чалавечнасць, спагаду, дабро, любіць Радзіму, родны кут.

          Тут мае карані, тут заўжды я жыву.
           Мне дома так добра і люба.
           Нават на Мінск і на Маскву,
           Не памяняю цябе я, Любань.

 

Глыбока ў зямлю Любаншчыны ўраслі карані Івана Андрэевіча. Шчыра, аддана, і назаўжды любіць пясняр свой палесскі край.

У культурным жыцці Любаншчыны прайшоў сапраўдны бум мерапрыемстваў: юбілейны вечар “Тут на ўсё жыццё прыпісана маё сэрца”, дэкада мерапрыемстваў “Адкрытая кніга Івана Муравейкі”, літаратурныя чытанні, творчыя сустрэчы аўтара са школьнікамі, вядомымі пісьменнікамі і журналістамі.

Жыве ў Любані добры Чалавек, паважаны грамадзянін горада, які працуе для дзяцей і любіць іх з усёй шчырасцю сваёй душы. Шчаслівы той край, што мае Майстра слова, да якога можна звярнуцца ў любую хвіліну за дапамогай, бо кожны любанчанін ведае, што Іван Андрэевіч – чалавек бескарысны і безадказны, улюблёны ў свой бацькоўскі кут.У яго яшчэ шмат творчых планаў, якія відаць у вершы, напісаным перад юбілеем “Іду на “100”.

Іду на “100”, але мая душа,

Паверце, не старэе, не марнее

Бясконца б слухаў, як гудзе шаша,

Як узлятаюць у блакіт арэлі…

 

… А як памаладзець хачу,

Калі гляджу на маладых, прыгожых!

Не ўсміхайцеся… Маўчу, маўчу…

Пра ўсё, акрамя смерці, марыць можна.

Іду на “100”…

 

Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу    Святлана Баброўнік

 

В рамках празднования 95-летия заслуженного деятеля культуры, члена Союза писателей Беларуси, писателя-земляка  И.А.Муравейко

Юбилейный вечер «Тут на ўсё жыццё прыпісана маё сэрца»

21.10.2016

ГУО "Любанская детская школа искусств"

Любанская РЦБ, РЦК, ДШИ

 

Цикл книжных выставок “Адданасць роднаму краю”

10-31.10.2016

Публичные библиотеки

Публичные библиотеки

 

Декада мероприятий “Открытая книга Ивана Муравейко”

11.10-21.10.2016

Публичные библиотеки

Публичные библиотеки

 

Литературный диалог “Богатство души и таланта”

20.10.2016

РДБ

 

Мацукевич С.Н.

 

Районный детский конкурс литературного творчества “Мураўіная сцяжынка” имени И.А.Муравейки

28.10.2016

ГУО “Сорочская СШ”

Отдел образования, спорта и туризма

 
Категория: Мои статьи | Добавил: vavan (13.10.2016)
Просмотров: 305 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: